Шановні знавці вирощування/збору/обробки/пакування єрби. Хтось із вас міг би підсумувати вищесказане, додати до нього нові дані та зробити певну табличку для FAQ, в якій зазначити перелік марок мате, які не використовують дефоліанти, пестециди, хімічні добрива, а значить - найкращі для людського здоров'я і ті марки, які цими "здобутками цивілізації" аж надто зловживають і їхню продукцію категорично не рекомендується вживати.
Паважаны
DIaMONd88, на жаль гэтая тэма пакрытая цемрай аргентынскай ночы. Амаль упэўнены, што і сярод тамтэйшых спецыялістаў наўрадці хто-небудзь здольны скласці, хаця б нешта падобнае на на больш-менш аўтарытэтны FAQ. Зразумела, акрамя работнікаў INYM. Увогуле статыстычныя звесткі адносна аб'ему вытворчасці / спажывання / якасці йерба матэ, вельмі часта грэшаць недакладнасцямі, прыхарошваннем і нацяжкамі.
У гэтым сэнсе лягчэй і правільней, арыентавацца на наяўнасць у фармальнага вытворцы травы, уласных плантацый і магутнасцяў па перапрацоўцы. Або калі такіх не маецца, трэба спрабаваць здабываць інфармацыю аб тым, у каго купляе траву дадзены давалец, што з сябе ўяўляе той ці іншы вытворца, колькі вырабляе таго ці іншага брэнда.
У якасці прыкладу магу прывесці прадукцыю ад Малiнас дэ ля Плата - йерба матэ Круз дэ Малта і Наблеза Гауча, якія на самой справе вырабляе добра ўсім вядомая "санеса"...І наадварот, адмоўны прыклад гэта йерба Сан Рэма ад Finca San Remo SA Віямонтэ. Вырашчаная невядома кім і вырабленая гэтак жа абы-як.
Поспехаў Вам у пошуках добрага йерба матэ!